Аляксандр Кухта і Георгій Рой

Аляксандр Кухта і Георгій Рой

Паведамляецца, што забарона накладзеная на падставе канонаў Святой Царквы ў сувязі з пераходам святарамі ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярхата.

44-гадовы протаіерэй Георгій Рой — аўтарытэтны святар з Гродна. Дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі, у Гродне ён быў настаяцелем спачатку старажытнай Каложы, пасля — Пакроўскага кафедральнага сабора.

30-гадовы іерэй Аляксандр Кухта — самы папулярны праваслаўны відэаблогер Беларусі, аўтар канала «Бацюшка адкажа» з 47 тысячамі падпісчыкаў.

Абодва ў 2020-м асудзілі фальсіфікацыю выбараў і масавыя рэпрэсіі, а ў 2022-м — вайну ва Украіне. Яны выехалі з Беларусі і падалі прашэнне патрыярху Канстанцінопальскаму аб пераходзе ва Усяленскі патрыярхат. Просьба была задаволена, і 16 красавіка, на праваслаўны Вялікдзень, святары правядуць у Вільні першую службу для беларусаў.

Два выбітныя беларускія праваслаўныя святары перайшлі ва Усяленскі патрыярхат
Святар Георгій Рой — пра даносы на яго, малітвы за Расію, якія дасылалі зверху, надзеі на Усяленскі патрыярхат і страх прывыкнуць да несвабоды
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?