Tart shells

Фота: elmundoeats.com

Адзін са шматлікіх варыянтаў цеста для пясочных тарталетак (тут з разлікам на вялікую колькасць, таму калі вам не трэба шмат, можна паменшыць складнікі ў два разы):

  • 2 яйкі,
  • 2 ст. л. малака,
  • 200 г масла,
  • 400 г мукі,
  • 1 ч. л. солі.

Як гатаваць

У глыбокай місцы змяшайце 2 яйкі і малако.

Дадайце размякчанае масла.

Змяшайце ўсё калатоўкай, а яшчэ лепш міксерам. Моцна ўзбіваць не трэба, дастаткова проста давесці да больш-менш аднароднага стану.

Паступова дадавайце муку і размешвайце міксерам ці калатоўкай.

Дадайце соль.

Калі цеста стане тугім, пачынайце замешваць яго рукамі.

Раскатайце цеста на паверхні стала, вазьміце форму для тарталетак і выразайце яе вострай часткай у цесце адпаведныя формы (падобныя да хвалістых акружнасцяў). Кожнае такое колца кладзіце ў форму і прыціскайце па дне і баках формы, прыдаючы форму тарталеткі.

Выпякайце ў духоўцы пры 200°С 25 хвілін.

Chicken and asparagus tartlets

Тарталеткі з курыцай і спаржай. Фота: louisesmadblog.dk

А вось некалькі ідэй, чым напоўніць тарталеткі:

  • чырвоная ікра + тварожны сыр + кроп,
  • курыца + грыбы + яйкі + цыбуля,
  • яйкі + сыр + зялёная цыбуля + часнок,
  • тварожны сыр + авакада + чырвоная рыба,
  • печань траскі + яйкі + агурок + плаўлены сыр + зеляніна,
  • тунец + яйкі + кукуруза + зеляніна,
  • тварог + кінза + зялёная цыбуля + часнок + кроп,
  • курыца + ананас + сыр,
  • крабавыя палачкі + яйкі + сыр + часнок + маянэз,
  • памідоры + сыр + кукуруза + часнок + зеляніна + маянэз або ёгурт,
  • сыр фета + памідоры чэры + агурок + зеляніна + часнок,
  • морква па-карэйску + яйкі + сыр + маянэз + зеляніна.

Смачна есці!

Чытайце яшчэ:

Рэцэпты велікоднага стала: крашанкі, паска, запечанае мяса

Рэцэпт на выхадныя. Тарт фламбэ — смак Эльзаса

Рэцэпт на выхадныя. Кіш з сыру і цыбулі — простая французская страва

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1