Фота: galleria-minsk.by

Фота: galleria-minsk.by

Як пазначана на банеры на сайце, да 20 красавіка можна вярнуць раней набытыя тавары. Пасля гэтай даты сайт не будзе даступны, але фірмовыя крамы ў Беларусі па-ранейшаму будуць працаваць.

«Крама закрытая з эканамічных прычын, не з палітычных. За 4 з невялікім года, што яна існавала, не было і месяца, каб яна працавала ў плюс. Праект быў першапачаткова іміджавы, з перспектывай выхаду на працу ў плюс, але ў нашай краіне і з той стратэгіяй, што выбрала Турцыя, гэта было не рэальна.

Фізічныя крамы працягваюць працаваць, як і разглядаюцца новыя ГЦ пад новыя крамы. Думаю, сыходзіць з РБ кампанія не будзе, бо ўкладзеныя вялікія грошы.

Ёсць перспектыва па закрыцці пары нерэнтабельных крам, з восені па ўсіх вядомых прычынах маржанальнасць моцна асела», — прыводзіць каментар знаёмага з сітуацыяй канал «Мотолько Помоги».

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
1