Дэніэл Крэйг у ролі Джэймса Бонда. Кадр з фільма
Новы аповед пра агента 007 атрымае назву «На сакрэтнай службе Яго Вялікасці» і перанясе Бонда ў нашы дні — у 4 мая, за два дні да каранацыі караля Карла III.
Згодна з сюжэтам, Бонду будзе неабходна перашкодзіць спробе сарваць цырымонію. Гэта захоча зрабіць багаты, эксцэнтрычны самазванец Атэльстан з Эсэкса. Кніга выйдзе 4 мая.
Усе ганарары ад яе продажу будуць накіраваныя Нацыянальнаму фонду пісьменнасці — незалежнай дабрачыннай арганізацыі, якая працуе са школамі і дзецьмі з нешчаслівых сем'яў.
Чытайце таксама:
94-гадовая жанчына без адукацыі прачытала 1658 кніг за сваё жыццё
89-гадовы Кастусь Цвірка: Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору»!





