У выніку ўдару, паводле матэрыялаў справы, сямёра вайскоўцаў загінула, яшчэ 43 чалавекі атрымалі раненні і кантузіі, было знішчана 15 і пашкоджана 30 адзінак тэхнікі на 89 мільёнаў расійскіх рублёў ($1,16 млн).
Адзіным абвінавачваным па справе стаў афіцэр, які знаходзіўся падчас налёту на баявым дзяжурстве. Следства сцвярджае, што ён меў усе магчымасці для прадухілення атакі.
Абвінавачванага як мінімум з мая 2022 года трымаюць у СІЗА. Цікава, што вайсковыя следчыя ўпершыню ў сучаснай гісторыі Расіі ўжылі частку крымінальнага артыкула, якая прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
У гадавіну вызвалення Бучы Зяленскі апублікаваў відэа пра забойствы мірных украінцаў
Міністр абароны Украіны анансаваў контрнаступленне на красавік-май





