Фота: AP

Фота: AP

ISW нагадвае, што, паводле яго ўражання, Пуцін лічыць небяспечным для стабільнасці сваёй улады адпраўляць на вайну маладых прызыўнікоў і таму зрабіў стаўку на мабілізацыю рэзервістаў і набор добраахвотнікаў.

Таму прызыўнікі, хутчэй за ўсё, ваяваць не паедуць, але іх усё роўна таксама трэба дзесьці навучаць.

«Навучальныя магутнасці Расіі абмежаваныя, і тое, што іх зоймуць прызыўнікі, якія не будуць ваяваць ва Украіне ў 2023 годзе, пазбаўляе Крэмль магчымасці навучаць рэзервістаў і добраахвотнікаў, якія ваяваць будуць», — разважаюць аўтары зводкі ISW.

Яны мяркуюць, што расійская дзяржава можа паспрабаваць набраць папаўненне для часцей ва Украіне, прымушаючы або ўгаворваючы падпісаць кантракт нейкую частку салдат, што заканчваюць службу па прызыве і ўжо ў нейкай меры падрыхтаваныя да таго, каб ваяваць.

«Але наколькі паспяховым можа быць такое рашэнне, не ясна», — адзначаюць аналітыкі Інстытута вывучэння вайны.

Чытайце таксама:

ЗША ацэньваюць расійскія страты ў вайне ў 220 тысяч вайскоўцаў

Мінабароны Вялікабрытаніі: Расійскія войскі вяртаюцца да абароны пасля няўдалага наступу на Бахмут

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны: Бахмут для нас з'яўляецца ключавым пунктам

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1