Фота Войтэка Канеўскага
Арт-рэзідэнцыі ў Музеі сучаснага мастацтва ў Варшаве з’яўляюцца часткай больш буйнога праекта «Музей агульнага карыстання», які рэалізуецца канфедэрацыяй еўрапейскіх музеяў L’internationale у рамках праграмы «Крэатыўная Еўропа».
Сабраныя рэзідэнтамі ідэі і распрацаваныя фарматы дзейнасці стануць складнікамі праграмы гэтага музея, а таксама будуць уключаныя ў міжнародную сетку абмену досведам адносна мастацтва і культуры як ключавых элементаў дэмакратычнага грамадства.
Удзельнікамі прапанаванай стажыроўкі могуць быць мастакі, куратары, творцы, якія з-за вайны ці палітычнай сітуацыі пакінулі свае краіны і не могуць там творча выступаць.
Рэалізаваць яе можна на працягу 4 месяцаў у 2023 годзе (май — жнівень і верасень — снежань).
Ахвотным скарыстацца гэтай магчымасцю да 11 красавіка трэба запоўніць форму анлайн-заяўкі і далучыць:
- рэзюмэ і партфоліа ў фармаце PDF (да 5 МБ) або ў выглядзе спасылкі на сайт;
- ідэю праекта, які вы хочаце развіць у рамках рэзідэнцыі (PDF, максімум 5 МБ).
Форма і прадстаўленыя матэрыялы неабходна адправіць на польскай або англійскай мове.
Больш падрабязна пра гэта можна даведацца тут.
Чытайце таксама:
Рада культуры абвяшчае конкурс. Творцы могуць атрымаць да 60 000 еўра на праект





