Вера Палякова. Скрыншот эфіру АНТ

Вера Палякова. Скрыншот эфіру АНТ

Вера Палякова знікла з тэлебачання. Яшчэ незадоўга да 26 лістапада 2022 года, дзень смерці Макея, яна часта вяла праграму АНТ «Наша раніца».

Цяпер Палякова ў эфіры больш не з'яўляецца. У Аляксандра Сярэбраннікава іншая калега — Любоў Чаркашына, член выканкама беларускага Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК), якая — цікавае супадзенне — прасунулася ў кар'еры ў часы кіравання ў НАК Максіма Рыжанкова, які пазней стаў антаганістам Макея ў дзяржапараце. 

Таксама, як нам стала вядома, заслужаная артыстка Беларусі і лаўрэатка медаля Францыска Скарыны Вера Палякова больш не вядзе мерапрыемстваў для рэжымнага істэблішменту. 

«А блізкія да рэжыму бізнэсмены, якія раней падтрымлівалі Тэатр юнага гледача, якім кіруе Палякова, сталі адмаўляць у просьбах падтрымкі тых ці іншых праектаў. Цікавае супадзенне», — сказаў «Нашай Ніве» чалавек з тэатральнай сферы. 

Актрыса працягвае выступаць разам з тэатральным праектам «ТрыТфармаТ», днямі трупа ездзіла ў Бярозу паказваць спектакль «Карэніна».

«Без ведама Лукашэнкі, а хутчэй за ўсё — і па прамым распараджэнні, Палякова не магла быць адпраўленая ў апалу адразу пасля смерці Макея», — сказаў нам адзін з абазнаных суразмоўцаў. 

Чытайце таксама:

Прычына смерці Уладзіміра Макея — суіцыд

Вера Палякова — другая жонка Уладзіміра Макея. 

У пары ў 2009 годзе нарадзіўся сын Арцём. 

Віталь Макей, старэйшы сын Макея ад першага шлюбу, не сядзеў побач з Паляковай ля труны, а развітаўся з бацькам ужо на могілках. 

Клас
41
Панылы сорам
22
Ха-ха
85
Ого
37
Сумна
9
Абуральна
12