Усе фота: Алена Драздоўская / «Мінская праўда»
— Мая сястра жыве ў суседнім доме. Казала, што раніцай адправіла дачку ў краму па ваду, дык у бліжэйшых ужо ўсё разабралі, — дзеліцца жыхарка гэтага раёна.
Як расказалі ў «Барысаўвадаканале», спецыялісты аператыўна пачалі рамонт магістральнага трубаправода.
— У цяперашні час аварыя лакалізаваная, — кажа ідэолаг прадпрыемства Людміла Мельнічук.
Але, паводле яе, «магчымае часовае пагаршэнне якасці пітной вады».
Спецыялісты дзяржаўнага прадпрыемства «Барысаўводаканал» арганізавалі па заяўках падвоз пітной вады ў аўтацыстэрнах на сацыяльна значныя абʼекты і людзям.
— Вада ідзе, але яе немагчыма піць. Уся іржавая. Таму і стаім у чарзе, чакаем другую машыну з вадой. Абяцалі падвезці. Ужо паўгадзіны стаім, — наракае мужчына.
У «Барысаўводаканале» дадалі, што дыспетчарская служба будзе кругласутачна прымаць заяўкі па пытаннях якасці пітной вады. Па выніках іх разгляду прымуць рашэнне аб правядзенні пазапланавых прамывак водаправоднай сеткі і арганізацыі падвозе вады нарматыўнай якасці.





