Федэральны ўрад Германіі пераглядае існуючую іміграцыйную палітыку на фоне недахопу працоўнай сілы ў краіне. Законапраект, які аблегчыць уезд у ФРГ кваліфікаваных спецыялістаў з-за мяжы, быў у сераду ўхвалены Кабінетам міністраў Германіі. Цяпер ён павінен прайсці праз Бундэстаг (парламент) і бундэсрат (прадстаўніцтва федэральных зямель), піша Deutsche Welle.

Дакумент, падрыхтаваны міністрам унутраных спраў Нэнсі Фезер і міністрам працы Хубертусам Хайлем, прадугледжвае, сярод іншага, увядзенне новай «карты магчымасцяў» (Chancenkarte) з сістэмай балаў. Крытэрыі, якія ўлічваюцца пры падліку балаў, уключаюць кваліфікацыю, веданне нямецкай мовы, прафесійны досвед, сувязь з Германіяй (напрыклад, сваякі, якія ўжо пражываюць у краіне) і ўзрост.

«Карта магчымасцяў» дае адзін год на пошук працы ў Германіі

Каб атрымаць «карту магчымасцяў», дастаткова будзе выканаць тры крытэрыі, казаў Хайль, распавядаючы пра планы ўрада восенню 2022 года. «Карта магчымасцяў» дае кваліфікаваным замежным спецыялістам адзін год на пошук працы ў Германіі. Каб шукальнікі маглі фінансава забяспечваць сябе на працягу гэтага часу, яна таксама дае магчымасці для падпрацоўкі.

Новы законапраект з'яўляецца часткай пакета законаў, з дапамогай якіх кіруючая ў ФРГ кааліцыя імкнецца мадэрнізаваць заканадаўства ў галіне іміграцыі, афармлення віду на жыхарства і атрымання грамадзянства. Паводле ацэнак яго аўтараў, іміграцыя кваліфікаваных работнікаў з краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз, павялічыцца прыкладна на 60000 чалавек у год, што амаль удвая перавышае паказчыкі 2019 года, да пандэміі COVID-19.

«Працуем па 10—12 гадзін». Беларускія зваршчыкі пра жыццё і грошы на радзіме і ў Польшчы

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0