«Такія дзеянні сведчаць аб тым, што Расія не спыняе спроб уцягнуць Беларусь непасрэдна ў вайну супраць Украіны і робіць гэта любымі спосабамі», — заяўляюць у СБУ.

Суразмовец, які знаходзіцца ў Беларусі, паведамляе свайму таварышу, што яны кожны дзень пераязджаюць па ўсёй краіне, а вось цяпер апынуліся каля мяжы з Польшчай.

Данбаскі таварыш выказвае расчараванне з той нагоды, што іх не вязуць на Данбас ім на падмогу, а яму ў адказ гаворыцца, што на гэтым участку задача не менш адказная, бо «з гэтага боку правакуюць хахлоў, каб яны, тыпу, на Беларусь напалі. Ну, каб падключыліся, напэўна».

Далей «беларускі» суразмовец дае вострыя нецэнзурныя характарыстыкі ўласнаму камандзіру палка і ўвогуле пяхотным войскам ды паведамляе, што «тысячы паўтары нас усяго тут прыехала».

Чытайце таксама:

Працягваецца ідэалагічнае супрацьстаянне ўкраінскіх і беларускіх пагранічнікаў ВІДЭА

Беларускія памежнікі паскардзіліся, што ўкраінскія павесілі на дрэве пудзіла «расійскага Валеры»

Сахашчык: Краінам НАТА нельга недаацэньваць заяву Пуціна

ЗША пакуль не бачаць прыкмет перакідання ядзернай зброі ў Беларусь

«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

Клас
6
Панылы сорам
10
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
42