Пацыентка да аперацыі. Фота: Павел Гарачаў 

Пацыентка да аперацыі. Фота: Павел Гарачаў 

Пацыентка намацала невялікі шарык у сябе на шыі 13 гадоў таму. Па выніках УГД і камп'ютарнай тамаграфіі лекары выявілі 4-сантыметровую анеўрызму соннай артэрыі (пашырэнне ўчастка сасуда са станчэннем яго сценкі).

Хірургі папярэдзілі жанчыну, што пры аперацыі вельмі высокая рызыка смяротнага зыходу, таму жанчына ад хірургічнага ўмяшання адмовілася. Тым больш што гэтае ўтварэнне спачатку яе не турбавала.

Аднак чатыры гады таму анеўрызма пачала расці і выклікаць моцныя галаўныя болі. У выніку ў жанчыны здарыўся ішэмічны інсульт. Без аперацыі была высокая рызыка паўторнага інсульту і смерці.

«Анеўрызма шчыльна зраслася з навакольнымі тканкамі, яе аддзяленне ад іншых сасудаў, нерваў, цягліц гартані, падсківічнай вобласці шыйнага аддзела пазваночніка выглядала досыць складаным», — расказаў загадчык аддзялення сасудзістай хірургіі Гродзенскай універсітэцкай клінікі Павел Гарачаў.

Нягледзячы на складанасці, аперацыя скончылася паспяхова і заняла каля дзвюх гадзін. Пасляаперацыйнае аднаўленне, на думку лекараў, прайшло добра. Зараз жанчына назіраецца ў спецыялістаў.

Пацыентка пасля аперацыі. Фота: Павел Гарачаў

Пацыентка пасля аперацыі. Фота: Павел Гарачаў

Гэтая аперацыя — дастаткова ўнікальная, так як спецыялісты не знайшлі ў медыцынскіх крыніцах апісання аперацый па выдаленні анеўрызмы такога памеру за апошнія 20 гадоў, у тым ліку і ў еўрапейскай практыцы. 

Чытайце таксама:

Лекар выразаў пацыенту замест хворай ныркі здаровую. Яму далі «хатнюю хімію»

Беларусу, якому пагражае параліч пасля збіцця сілавікамі ў 2020-м, сабралі больш за 65 тысяч злотых

Што за аперацыю зрабіў Кіркораў, каб мець кубікі на прэсе? Расказваем механізм

Клас
23
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1