У ведамстве адзначылі, што праблемы з электразабеспячэннем былі ліквідаваныя ў пяці сотнях населеных пунктаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей. Збоі былі выкліканыя непагаддзю і моцным снегападам, які здарыўся ў аўторак, 28 сакавіка 2023 года.

Часцей за ўсё непасрэднай прычынай пазапланавых адключэнняў электразабеспячэння стала наліпанне снегу на дрэвы і драты ліній электраперадач.

У «Белэнерга» канстатавалі, што складаныя ўмовы надвор'я ў Мінскай і Віцебскай абласцях захоўваюцца і ў сераду, 29 сакавіка 2023 года.

«Па стане на 10:00 раніцы 48 брыгад энергасістэмы працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння 74 населеных пунктаў, задзейнічана 51 адзінка тэхнікі», — гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.

Чытайце таксама:

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага снегападу абвешчаны і на сераду

Непагадзь. ДАІ ўвяла план «Надвор'е», рух цягнікоў парушаны, праблемы з электразабеспячэннем

Не Хаўер, але ўсё ж. Беларусь засыпала снегам ФОТЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0