Ілья Шакіраў

Ілья Шакіраў

Суд павінен быў разглядаць і іншыя абвінавачанні, выстаўленыя Шакіраву: абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368) і абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369). Аднак матэрыялы па гэтых артыкулах у працэсе не разглядаліся.

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Супічэнка.

Ілью Шакірава затрымалі 30 лістапада 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска.

У праўладных тэлеграм-каналах праз некалькі дзён з'явілася відэа, на якім айцішніка прымушаюць назваць свой вялікі заробак, а таксама «прызнацца» ў тым, што ён пакідаў абразлівыя каментары пра супрацоўнікаў міліцыі.

Па матэрыялах абвінавачання, Шакіраў у жніўні 2022 года ў прызнанай экстрэмісцкай тэлеграм-групе (чаце) наўмысна пагражаў ужываннем гвалту ў дачыненні да Дзмітрыя Ковача і ягоных блізкіх, размясціўшы каментар, які змяшчае прыкметы вербальнай агрэсіі.

«Факт давядзення пагрозы да ведама пацярпелага пацвярджаецца абвешчанымі паказаннямі пацярпелага. Пагроза прымянення гвалту праявілася ў выказванні абвінавачаным намеры нанесці шкоду жыццю і здароўю пацярпелага і яго блізкім. Судом таксама ўлічваецца і абстаноўка, якая склалася ў краіне, калі дэструктыўнымі сіламі праводзіцца мэтанакіраваная праца, накіраваная на ажыццяўленне дзяржаўнага перавароту», — паведамляў бок абвінавачання.

Дзмітрый Ковач таксама выставіў патрабаванне аб спагнанні матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды на суму 2 000 рублёў.

Суд пакараў Ілью Шакірава двума гадамі калоніі.

Матэрыяльную кампенсацыю абвінавачаны аплаціў добраахвотна да пачатку судовага працэсу.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
12