Аб перадачы такой інфармацыі Мінюсту самому кліенту-замежніку невядома, ён не дае пісьмовай згоды на гэта.

У Міністэрства юстыцыі будуць паведамляць імя, прозвішча, месца рэгістрацыі, кантактны тэлефон замежнага грамадзяніна. 

«Усё гэта складае звесткі аб прыватным жыцці кліента, адпаведна, распараджэннем міністра парушаецца не толькі міжнародна прыняты прынцып адвакацкай таямніцы, але яшчэ і права кліента на прыватнае жыццё. Падобныя дзеянні адвакатаў па перадачы даных сваіх кліентаў падрываюць давер паміж тымі, хто звярнуўся па юрдапамогу, і адвакатамі, а падобныя дзеянні органаў кіравання — сам прэстыж адвакатуры», — звяртае ўвагу defenders.by.

Мэты і спосабы выкарыстання атрыманай інфармацыі ні Мінюстам, ні МГКА не абазначаюцца.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7