Праз некалькі дзён з аналагічнай заявай звярнулася 71-гадовая пенсіянерка. У яе таксама знік кашалёк, у якім знаходзілася буйная для пажылой жанчыны сума грошай — амаль 1100 рублёў.

Як высветлілі аператыўнікі, цяжкія пакеты з прадуктамі заяўніцам дапамагаў данесці да дома адзін і той жа падлетак. «Памочнікам» аказаўся 16-гадовы школьнік.

Аднак мэта ў падлетка была не толькі добрая: юны барысаўчанін, скарыстаўшыся няўважлівасцю пенсіянераў, выкраў з сумак кашалькі.

Скрадзеныя грошы ён адразу патраціў: набыў тэлефон і электронны парагенератар.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж».

Чытайце таксама:

Малады чалавек у Клімавічах парэзаў сябе і прыдумаў злачынства, каб толькі застацца на ноч у дзяўчыны

У Гомелі п'яны мужчына зваліўся ў канаву і загінуў

Мінчук увёў у браўзеры запыт «інтэрнэт-банкінг», перайшоў па першай спасылцы — і страціў 87,5 тысячы рублёў

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7