Аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр» у беларускім войску. Фота: Мінабароны
Беларускі расследавальніцкі цэнтр датэлефанаваўся да Міністэрства абароны Беларусі, каб даведацца наконт размяшчэння тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі нашай краіны.
«Уся інфармацыя ў сродках масавай інфармацыі афіцыйна будзе апублікаваная. Ды што страшнага? Жывіце спакойна, нічога не бойцеся. Што небяспечнага?» — сказалі ў Мінабароны Беларусі, куды журналісты патэлефанавалі як занепакоеныя грамадзяне пасля заявы МЗС.
У самім жа беларускім МЗС абмяркоўваць гэтае пытанне са звычайнымі грамадзянамі наогул адмовіліся.
«Гэтае пытанне ў кампетэнцыі Мінабароны, таму, калі вы хочаце гэта з кімсьці абмеркаваць, то вам трэба непасрэдна з імі размаўляць», — заявілі ў МЗС.
Чытайце яшчэ:
«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»
«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі
ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя, — Барэль





