«Згодна з існуючымі нормамі, 8 078 рублёў — гэта максімальная сума, якая не падлягае падаткаабкладанню за 2022 год. Гэта калі фізічная асоба атрымала перавод у якасці дарэння. Як гэта пацвердзіць? Можна як мінімум пазначыць у дакументах на перавод. Калі ж грошы пералічваюцца з іншай мэтай, то трэба высветліць характар пераводу. Дэкларацыя, напрыклад, таксама не падаецца, калі сродкі паступілі ў якасці вяртання раней дадзенай пазыкі», — патлумачылі ў падатковай інспекцыі.
У якіх выпадках можна не дэклараваць грошы, атрыманыя з-за мяжы
Пра тое, якую суму не трэба дэклараваць пры пераводах з-за мяжы, расказалі ў падатковай інспекцыі.