Сі Цзіньпін. Фота: Jack Taylor / Pool Photo via AP, File
«Мы гатовыя бачыць яго тут. Я хачу пагаварыць з ім. Я меў камунікацыю з ім яшчэ да поўнамаштабнай вайны. Але цягам усяго гэтага года, больш чым адзін год, мы [не размаўлялі]», — сказаў Зяленскі.
Ён таксама выказаў здагадку, што абвяшчэнне расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна аб рашэнні размясціць у Беларусі сховішча тактычнай ядзернай зброі звязана з вынікамі візіту Сі Цзіньпіна ў Маскву. На ягоную думку, той не даў кіраўніцтву Расіі чаканых гарантый.
«Што гэта значыць? Гэта азначае, што візіт не пайшоў на карысць Расіі», — сказаў Зяленскі.





