Фота: Most

Фота: Most

Жыхары вуліцы Электрычнай у Беластоку скардзіліся, што адносна рашэння перайменаваць частку вуліцы мясцовыя ўлады не запыталіся пра іх думку. У выніку рашэнне гарадскіх уладаў па перайменаванні вуліцы абскардзіла адна з мясцовых жыхарак. Таксама больш за 60 жыхароў з дамоў, якія стаяць на вуліцы, падпісалі пратэст да гарадскіх уладаў.

16 сакавіка Ваяводскі суд прызнаў рашэнне гарадскіх уладаў аб перайменаванні вуліцы, дзе месціцца беларускае консульства, неадпаведным заканадаўству.

Пасля суда і некалькіх кансультацый кіраўніцтва горада знайшло альтэрнатыўнае рашэнне.

«На жаль, скажу так, што такой вуліцы, якую б мы хацелі, не будзе, але плануем зрабіць як у Варшаве перад расійскай амбасадай, вылучыць невялікі сквер. Зробім плошчу Вольнай Беларусі. Тады да нас ніхто не прычэпіцца, бо гэта не будзе замінаць жыхарам», — расказаў Most Тадэвуш Трускаляскі.

Тое, што назва Вольнай Беларусі застанецца каля генконсульства Беларусі ў Беластоку — добры знак для мясцовых беларусаў, сказаў прадстаўнік беларускай дыяспары Беластока Ян Абадоўскі. Бо галоўнае — не які аб'ект будзе так называцца, а каб ён знаходзіўся насупраць генеральнага консульства Беларусі. Менавіта сюды прыходзяць беластоцкія беларусы пратэставаць супраць рэжыму Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

У Беластоку адмянілі рашэнне аб перайменаванні адной з вуліц у гонар Вольнай Беларусі

«Нічога ў нас не будзе, калі не будзе беларускай мовы». Рэпартаж з Дня Волі ў Беластоку

«Званіў мэру з аўтазака. Цяпер уяўляю, як дабягу да Гродна і пацалую брукаванку». Вялікая гутарка з журналістам Русланам Кулевічам

Клас
28
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1