«На працягу апошніх двух з паловай гадоў Рэспубліка Беларусь падвяргаецца беспрэцэдэнтнаму палітычнаму, эканамічнаму і інфармацыйнаму ціску з боку ЗША, Вялікабрытаніі і іх саюзнікаў па НАТА, а таксама дзяржаў — членаў Еўрапейскага саюза. Гэта прамое і грубае ўмяшанне ва ўнутраныя справы незалежнай дзяржавы, накіраванае на змену геапалітычнага курсу і змяненне ўнутрыпалітычнага ладу Беларусі, прама супярэчыць абавязацельствам, узятым на сябе асобнымі падпісантамі Мемарандума аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Рэспублікі Беларусь да Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі (ДНЯЗ). Аднабаковыя прымусовыя меры ў палітыцы і эканоміцы суправаджаюцца нарошчваннем на тэрыторыі суседніх краін — членаў НАТА ваеннага патэнцыялу ў непасрэднай блізкасці ля нашых меж.
Улічваючы названыя абставіны і законныя заклапочанасці і рызыкі ў сферы нацыянальнай бяспекі, якія вынікаюць з іх, Беларусь прадпрымае вымушаныя дзеянні ў адказ па ўмацаванні ўласнай бяспекі і абараназдольнасці.
Ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасці з міжнародным правам.
Навучанне беларускіх пілотаў, здольных кіраваць самалётамі са спецыфічнымі боепрыпасамі, мадэрнізацыя такіх самалётаў, роўна як і размяшчэнне ядзерных боезарадаў на тэрыторыі Беларусі без перадачы Мінску кантролю за імі, а таксама доступу да адпаведных тэхналогій, ніякім чынам не супярэчаць палажэнням артыкулаў I і II ДНЯЗ», — гаворыцца ў заяве МЗС.
Чытайце яшчэ:
«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»
«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі
ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя, — Барэль





