Цела было знойдзенае раніцай у панядзелак 27 сакавіка на адхоне побач з паркоўкай для дальнабойшчыкаў «Квілервальд» на трасе ВАВ 7 у напрамку руху на поўнач.

У гэтым раёне вёўся інтэнсіўны пошук у сувязі са знікненнем 32-гадовага кіроўцы фуры з Беларусі. Яго грузавік некалькімі днямі раней знайшлі на паркоўцы. Выяўленае цела адпавядае апісанню зніклага.

Аднак дакладна асоба і прычыны гібелі чалавека яшчэ не ўстаноўленыя. Будзе праведзеная судова-медыцынская экспертыза.

У цяперашні час праваахоўнікі горада Хомберг вядуць расследаванне. Прыкмет гвалтоўнай смерці на гэты момант няма.

У Германіі падчас пажару абгарэў дальнабойнік з Гродна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
11
Абуральна
2