Імя Сафія ўжо некалькі гадоў зʼяўляецца самым папулярным жаночым імем. За мінулы год яго ўладальніцамі сталі 392 дзяўчынкі.

На другім месцы — Марыя (303).

Ганнай названы 302 мінчанкі, Алісай — 297, Евай — 291.

Станіслава, Хлоя, Ядвіга, Юнона, Таіса, Жанна і Галіна ўвайшлі ў лік рэдкіх імёнаў.

Сярод мужчынскіх летась самым папулярным аказалася імя Міхаіл — так назвалі 374 хлопчыкаў.

Пасля яго — Арцём (330), Мацвей (327), Марк (316), Раман (296).

А вось імёны Спартак, Мір, Марс, Васіль, Пракоп, Валерый у 2022 годзе сустракаліся рэдка.

Ужо некалькі гадоў захоўваецца заканамернасць: хлопчыкаў у сталіцы нараджаецца больш. Мінулы год не стаў выключэннем — 7847 хлопчыкаў і 7646 дзяўчынак.

Міхалап адзначыла, што дзіцяці можна даць не больш за два імёны. Пры гэтым асноўным будзе лічыцца тое, якое ўказана ў акце нараджэння першым.

— Галоўны крытэр пры выбары імя — яно не павінна супярэчыць нормам грамадскай маралі, — сказала суразмоўніца.

Клас
3
Панылы сорам
11
Ха-ха
7
Ого
9
Сумна
4
Абуральна
3