«Гэтая заява азначае, што Пуцін хоча далей палохаць увесь свет, трымаць у напружанні, — сказаў Сахашчык, каментуючы навіну для тэлеканала «Белсат». — Я не думаю, што Пуцін здольны выкарыстаць такую зброю, але ўзровень небяспекі становіцца значна вышэйшым. І трэба будзе нешта нам рабіць, бо гэта ўжо зусім нядобра. Калі на гэта ідзе Лукашэнка, то ён падвяргае вялікай рызыцы народ Беларусі, і ён павінен за гэта адказаць. Гэта адназначна эскалацыя канфлікту».
«Мы павінны пачаць рабіць нейкія крокі, каб расійскім войскам у Беларусі стала вельмі некамфортна, каб у іх не было вялікага жадання тут знаходзіцца», — зазначыў прадстаўнік Аб’яднанага кабінета.
І гэта, на яго думку, мусіць быць нешта большае за дыверсію ў Мачулішчах.
Чытайце таксама:
Расія па просьбе Лукашэнкі размесціць у Беларусі ядзерную зброю
Брытанія перадасць Украіне бранябойныя боепрыпасы са збедненым уранам






ну дык давай - кроч у Беларусь