Ведант Патэль. Фота: news.ucr.edu
«Нягледзячы на саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне Расіі супраць Украіны, смелыя беларусы працягваюць выступаць за незалежную, стабільную і дэмакратычную будучыню Беларусі», — адзначыў амерыканскі чыноўнік.
Паводле яго слоў, «перад абліччам жорсткага і сістэматычнага падаўлення рэжымам Лукашэнкі ўсіх слаёў беларускага грамадства беларускі дэмакратычны рух і грамадзянская супольнасць па-ранейшаму мужна рухаюцца наперад за свабодную Беларусь».
Патэль нагадаў пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама «захады па ўзмацненні падтрымкі дэмакратычнай Беларусі» і планы стратэгічнага дыялогу з «дэмакратычным рухам і грамадзянскай супольнасцю».
Чытайце таксама:
Ціханоўская прапанавала стварыць у Гарвардзе стыпендыю для беларусаў
Ціханоўская: Мы просім выратаваць Беларусь ад Лукашэнкі
Івонка Сурвіла: Я вельмі задаволеная, калі бачу, што Ціханоўскую прымаюць і слухаюць





