Нашы суайчыннікі сабраліся каля Першай гімназіі, а потым маршам прайшлі па горадзе, скончыўшы ўрачыстым мітынгам. На мітынгу згадалі зняволенага рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Скурко і прачыталі адзін з яго вершаў.
Сёння таксама пройдзе неафіцыйная частка свята, на якую тбіліскіх беларусаў клічуць у бар Bunker (9 0105 Mikheil Lermontovi St). Прыходзьце туды ў 16 гадзін па грузінскім часе, каб паўдзельнічаць у квізе (рэгістравацца на яго просяць тут), паслухаць выступы беларускіх музыкаў і стэндап. Таксама ў планах караоке, дабрачынны аўкцыён і іншыя актыўнасці.
Дзе адсвяткаваць Дзень Волі за мяжой АФІША
«Супрацоўнік МЗС згубіў чаравік, уцякаючы ад міліцыі». Якімі былі Дні Волі ў розныя гады





