Уладзімір Зяленскі. Фота Офіса прэзідэнта Украіны
Узброеныя сілы Украіны пакуль не могуць пачаць контрнаступ, які быў запланаваны на вясну 2023 года. Неабходная дадатковая падтрымка зброяй — патрэбныя боепрыпасы і знішчальнікі, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю Yomiuri.
«Мы яшчэ не можам пачаць. Мы не можам іх адправіць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Ён прызнаў, што сітуацыя на ўсходзе Украіны дрэнная, у асноўным праз недахоп боепрыпасаў.
«Чакаем боепрыпасы ад нашых партнёраў», — адзначыў Зяленскі.
З яго слоў, расійскія вайскоўцы штодня выкарыстоўваюць утрая больш боепрыпасаў, чым УСУ.
Чытайце таксама:
ЗША хуткімі тэмпамі рыхтуюць Украіну да вясновага контрнаступлення
Сырскі: Абарона Бахмута працягваецца, ідуць інтэнсіўныя баі
З састарэлай тактыкай нічога не будзе. Расійскі эксперт назваў прычыны паражэнняў сваёй арміі





