Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Грэцыі з Днём незалежнасці.

«Для беларусаў Грэчаская Рэспубліка вядомая як дзяржава з багатай гісторыяй і непаўторнай культурай, сардэчнымі і гасціннымі людзьмі. Агульныя духоўныя каштоўнасці аб'ядноўваюць нашы краіны. Спадзяваюся, што, нягледзячы на складаную геапалітычную сітуацыю, Беларусь і Грэцыя змогуць захаваць узаемную цікавасць да падтрымання і развіцця сувязяў на карысць абодвух народаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам Грэцыі здароўя, росквіту і дабрабыту.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2