Дакументальная аповесць Анатоля Гатоўчыца «Адысея капітана БНР» падрыхтаваная на аснове кнігі ўспамінаў дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння ў пасляваенны час Цімоха Вострыкава «Мая споведзь», сведчанняў беларускіх уцекачоў у замежжы і гомельскіх актывістаў, прыжыццёвых інтэрв’ю галоўнага героя.
Група Вострыкава ў жніўні 1952 года высадзілася з амерыканскага самалёта ў Налібоцкай пушчы, каб дамагацца незалежнасці Беларусі.
Таксама экстрэмісцкі спіс папоўнілі:
- тэлеграм-суполкі і чаты «Красная точка», «Публичные призывы», «безЛУКА», «STOP LUKA (без цензуры)», «Борисов для жизни, резервный чат», «Клуб 70», «Право на восстание», «Навоша», «#Разрушим_тюрьмы — #Free_Emelianov», «Р У Х», «Верхний шкаФчик», «Референдум и Право»;
- тыкток-акаўнт «Беларускi Гаюн»;
- інстаграм-акаўнты «borisov_on», «belarusinuk», «belarusla», «supolka_bel_wro»;
- суполка ва «Укантакце» «Рэгіянальная газета — RH.BY»;
- фэйсбук-профіль «Yerafeyeu Mikhail (Міхась)»;
- ютуб-старонка «Р У Х».





