Фота: pixabay

Фота: pixabay

Японскі тэлеканал TV Tokyo 24 сакавіка паказаў апошнюю серыю культавай анімэ-франшызы «Пакемон». Серыя атрымала назву The Rainbow and the Pokemon Master («Вясёлка і майстар пакемонаў»).

Яна ставіць кропку ў доўгай гісторыі двух галоўных персанажаў франшызы: Эша (у японскім арыгінале — Сатосі) і яго сябра, сусветна вядомага пакемона Пікачу.

На жаль, у гэты момант апошні эпізод серыяла не атрымаецца паглядзець легальна, бо ён даступны толькі ў Японіі, а на такіх платформах, як Netflix цi Amazon prime, наогул выйдзе толькі ў канцы вясны — пачатку лета (і толькі ў арыгінальным японскім агучванні з англійскімі субцітрамі).

Тым не менш, сама анімэ-франшыза «Пакемон» працягне сваё жыццё і ў будучыні папоўніцца іншым нядаўна анансаваным серыялам пад назвай Pokémon Horizons: The Series, у які будуць уведзены новыя персанажы. Трэйлер гэтага серыяла можна паглядзець на афіцыйным сайце франшызы.

Нагадаем, што «Пакемон» — гэта адна з самых вядомых у свеце франшыз і з'яў поп-культуры, якая была створана кампаніяй Nintendo яшчэ ў 1997 годзе. Сусвет уключае ў сябе велізарную колькасць фільмаў, серыялаў, кніг, часопісаў, фанфікаў, гульняў і інш.

Сам анімэ-серыял «Пакемон» выходзіў у эфір на працягу 26 гадоў. Ён налічвае 25 сезонаў і 1234 эпізоды.

Чытайце таксама:

Што паглядзець. «Смешнае дзяўчо» (Funny Woman) — атмасфера, жарты і файная акцёрская праца

Supercell закрывае доступ да ўсіх сваіх гульняў у Беларусі і Расіі

Што за аперацыю зрабіў Кіркораў, каб мець кубікі на прэсе? Расказваем механізм

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?