Жанчыну асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года. Марына Ляхновіч — адна з пяці затрыманых у Жлобіне падчас міліцэйскай аблавы, якая адбылася 13 снежня мінулага года. Тады былі затрыманыя сілавікамі знаёмыя паміж сабой Марына Ляхновіч, Таццяна Дземчанка, Вадзім Кір'янаў, Настасся Татарынава і Кірыл Камароў. Усіх іх змясцілі пад варту.
Як паведаміла «Гомельская вясна», суддзя прызначыў Марыне адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).





