Танк Leopard. Такія танкі Германія абяцае паставіць Украіне. Фота: warfore.me

Танк Leopard. Такія танкі Германія абяцае паставіць Украіне. Фота: warfore.me

Пра гэта ў сваім відэастрыме расказаў вайсковы эксперт Алег Жданаў.

Танкі — асноўная агнявая і ўдарная сіла ў наступальных і контрнаступальных аперацыях. Чым больш танкаў і чым больш яны сучасныя, тым больш шансаў на тое, што абарона праціўніка будзе прарвана з меншымі стратамі. А далей пашыраецца прарыў і развіваецца наступ углыб абароны праціўніка з заходам яму ў тыл і фланг з мэтай яго акружэння, раззбраення ці разгрому.

Таму Украіна заўсёды настойвала на пастаўках ад партнёраў сучасных танкаў і артылерыі. Іх сімбіёз — нязломная сіла. Артылерыя — аснова агнявога паражэння праціўніка, а танкі — ударная сіла.

Алег Жданаў таксама паразважаў аб магчымых напрамках наступлення. Ён адзначыў, што памылковым з'яўляецца распаўсюджанае ўяўленне аб так званай «лініі Мажыно» ўздоўж лініі фронту пад Луганскам і Данецкам. Мінныя палі як загарода ўжо даўно знятыя. Засталіся хіба што ўмацаванні і акопы. Абараняцца на гэтых рубяжах не ўваходзіла ў планы. Гэтая лінія выбудоўвалася расіянамі з разлікам на тое, што ў будучым пачнецца наступленне на Украіну.

Да пачатку вайны Украіна пастаянна праводзіла палітыку супакойвання ворага, спыняла агонь у аднабаковым парадку, забараняла сваім вайскоўцам адкрываць агонь у адказ. Такім чынам яна дэманстравала, што не збіраецца наступаць. Гэта прывяло да таго, што расійскі бок не імкнуўся ўмацоўваць межы. Таму наступленне ў гэтым напрамку таксама магчыма як варыянт заходу на тэрыторыі самаабвешчаных рэспублік уздоўж дзяржаўнай мяжы з поўначы ці поўдня, мяркуе Алег Жданаў.

Чытаць таксама:

Эксперт адказаў, ці зможа расійскі «Ланцэт» падбіваць заходнія «Леапарды» і «Абрамсы»

Эксперт патлумачыў, што лепшае: расійскія БМП ці «Брэдлі»

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
5