Віктар Бабарыка падчас перадвыбарнай кампаніі ў 2020-м

Віктар Бабарыка падчас перадвыбарнай кампаніі ў 2020-м

Як паведамляе «Віцебская вясна», людзей звальняюць за подпісы за вылучэнне Віктара Бабарыкі ў кандыдаты на мінулых выбарах. Гэта работнікі на розных пасадах — ад прыбіральніцы да начальніка цэха.

Ад людзей не хаваюць, што «паступіў загад разабрацца».

Пасля выбараў звальненні «нелаяльных» супрацоўнікаў праходзяць не толькі ў сілавых органах. Вядома пра шмат выпадкаў, калі людзям не працягвалі кантракты за публічныя выступленні супраць фальсіфікацыі і гвалту, за ўдзел у пратэстах.

«Не капрыз, а загад». На мінскім заводзе супрацоўнікаў звольнілі за адмову ўступіць у лукашэнкаўскі прафсаюз

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?