Рашэнне Мінгарвыканкама ўносіць істотныя змены ў ранейшыя «крытэрыі пагаршэння архітэктурнага аблічча будынка (збудавання), забудовы тэрыторыі ў сувязі з размяшчэннем сродкаў вонкавай рэкламы».

У прыватнасці, цяпер забароненае размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы на прыпыначных навесах. Выключэнне — калі гэта прадугледжана праектам, а таксама інфармацыйныя паказальнікі і панэлі.

Пад забарону таксама патрапіла вонкавая рэклама ў месцах зялёных насаджэнняў, на турнікетах, малых архітэктурных формах, скрынях, апорах вонкавага асвятлення і ў арках будынкаў, калі гэта прыводзіць да памяншэння вышыні праёму для праезду транспарту да менш чым 4,5 м, а для праходу пешаходаў — да 4 м.

Устаноўленае і абмежаванне па колькасці рэкламных канструкцый, якія можа размясціць побач з будынкам адзін рэкламараспаўсюджвальнік: не больш за адзін плакат ці іншую канструкцыю плошчай да 1 кв. м.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0