Па даных следства, на працягу паўтара гадоў прарэктар па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце аднаго са сталічных універсітэтаў атрымліваў хабары ад прадстаўнікоў прыватных арганізацый за спрыяльнае вырашэнне пытанняў — у прыватнасці, праводзіў падстаўныя працэдуры закупак і прызначаў сваіх знаёмых у якасці вытворцаў будаўнічых работ.

54-гадовы абвінавачаны атрымліваў так званыя адкаты — у СК выявілі 7 эпізодаў злачыннай дзейнасці фігуранта, а агульная сума хабараў склала больш за 3 тысячы рублёў.

Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя паводле ч.ч. 1 і 2 арт. 430 КК Беларусі (атрыманне хабару, здзейсненае паўторна). Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Мужчына ўзяты пад варту, на яго маёмасць накладзены арышт на суму больш за 37 тысяч рублёў.

Стала вядома, куды знік былы дырэктар ААТ «АГАТ — сістэмы кіравання». Яму далі 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2