Дзмітрый Кулеба. Фота: AP

Дзмітрый Кулеба. Фота: AP

«Мы ведалі задоўга да ордара на арышт МКС, што размаўляць з Пуціным бессэнсоўна. 30 верасня мінулага года Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прыняла рэзалюцыю, у якой заявіла аб немагчымасці любых перамоваў з Уладзімірам Пуціным у адказ на спробу Расі анексаваць украінскія тэрыторыі», — сказаў Кулеба выданню Politico.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што Кіеў не адхіляе саму ідэю мірных перамоваў.

Украіна прадпрымала шматлікія спробы дасягнуць мірнага ўрэгулявання з моманту абрання Уладзіміра Зяленскага прэзідэнтам у 2019 годзе, і да пачатку расійскага ўварвання правяла 88 раўндаў перамоваў пры пасрэдніцтве Францыі і Нямеччыны, сказаў Кулеба.

Украіна таксама спрабавала знайсці агульныя падыходы і пасля 24 лютага 2022 года, але беспаспяхова, дадаў ён.

«Замест гэтага Расія ўзмацніла свае жорсткія атакі і абвясціла аб планах анексіі новых украінскіх тэрыторый. Прэзідэнт Зяленскі ясна даў зразумець, што калі Пуцін працягне гэтую спробу анексіі, то размаўляць з ім будзе немагчыма», — сказаў міністр.

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2