Дзяржстандарт забараніў прадаваць джынсы Mango. Фота: Дзяржстандарт

Дзяржстандарт забараніў прадаваць джынсы Mango. Фота: Дзяржстандарт

Пад забарону патрапілі два артыкулы джынсаў Mango (0489# і 3340#). Гэтыя джынсы «Скіні» і «Мом» былі выраблены на кітайскім прадпрыемстве Li Ji Guangzhou Garment Co.

Прычынай забароны стала нізкая паветрапранікальнасць джынсаў, яна склала 9—13 дэцыметраў кубічных на метр квадратны пры норме не менш за 50.

Джынсы здымаюць з продажу і забароняць увозіць у Беларусь.

У Беларусі забаранілі прадаваць ніжнюю бялізну вядомага італьянскага брэнда

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
0