Уладзімір Чураў. Фота: Wikimedia Commons
Чураў кіраваў Цэнтрвыбаркамам РФ з 2007 па 2016 год.
Пасля свайго абрання старшынёй ЦВК у 2007 годзе ён паабяцаў, што зголіць бараду ў выпадку несумленных выбараў.
27 студзеня 2012 года дэпутат ад КПРФ Анатоль Локаць па даручэнні фракцыі падарыў Чураву нажніцы. «Размах парушэнняў такі, што трэба выконваць свае абяцанні і пагаліцца», — сказаў Локаць.
6 снежня 2011 года, пасля падвядзення вынікаў галасавання на выбарах у Дзярждуму, Дзмітрый Мядзведзеў (на той момант — прэзідэнт РФ) назваў Чурава чараўніком. «Вы ж чараўнік амаль, вас так некаторыя лідары партый называюць», — сказаў Мядзведзеў.
«Я толькі вучуся», — адказаў Чураў.





