Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС сумесна з калегамі з ГУУС высветлілі абставіны здарэння і пры сілавой падтрымцы АМАПа затрымалі 64-гадовага мінчука, паведамляе «Міліцыя Мінска».
Пенсіянер растлумачыў, што ў 2018 годзе набыў пнеўматычную стрэльбу.
А з балкона сваёй кватэры, размешчанай на трэцім паверсе, прыстрэльваў сваю стрэльбу і трапіў у руку мужчыны, які праходзіў міма.
Хуткую дапамогу пацярпеламу выклікалі работнікі суседняга шынамантажу.
Заведзена крымінальная справа за хуліганства.
Чытайце таксама:





