Здымак з фотарэпартажу пра наведванне Лукашэнкам Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Лёс гэтага пацыента невядомы
Са спасылкай на абвінаваўчае заключэнне адзначаецца, што ад двух японцаў, якіх пасля адправілі на аперацыю ў Беларусь, гэтая некамерцыйная арганізацыя атрымала 51,5 мільёна іен (390 тысячаў даляраў). Аднаму з пацыентаў патрабавалася перасадка ныркі (яго аперыравалі ў ліпені 2022 года), іншаму — печані (у лютым 2022 года). Апошні, паводле інфармацыі журналістаў, пазней памёр.
25 лютага 2022 года падчас наведвання Аляксандрам Лукашэнкам Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі яго дырэктар Алег Румо заявіў, што «вялікая колькасць пацыентаў з розных куткоў свету, не толькі з постсавецкай прасторы, але нават з такіх высокатэхналагічных краін, як Ізраіль альбо Японія, прыязджаюць да нас на лячэнне».
Чытайце таксама:
Два японцы памерлі пасля трансплантацыі органаў у Беларусі. У Японіі завялі крымінальную справу





