Беларуская мастачка і блогерка трапіла ў шпіталь нейрахірургіі ў польскай Гдыні пяць дзён таму з цяжкімі сімптомамі. Учора ёй паставілі дыягназ — субарахнаідальнае кровазліццё ў мозг, прычына пакуль не выяўленая.
На гэты момант Ніка ў свядомасці, але «прыкаваная» да ложка. У шпіталі ёй прыйдзецца правесці некалькі тыдняў.
Рэквізіты для дапамогі — па спасылцы.





