Скрын відэа, якое знялі відавочцы на вуліцы Курчатава, 5 у Гродне

Скрын відэа, якое знялі відавочцы на вуліцы Курчатава, 5 у Гродне

На гэты момант на сайтах Гродзенскага абласнога і гарадскога выканкамаў — ні слова пра страляніну і забойства замежніка. Як няма ні слова пра інцыдэнт у доме кіраўніка абласной вертыкалі Уладзіміра Караніка.

КДБ учора абмежаваўся гучным паведамленнем, што «падчас правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па спыненні дзейнасці асоб, якія праніклі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з мэтай здзяйснення тэрарыстычнай акцыі, 19 сакавіка 2023 года ў Гродне на вул. Курчатава ліквідаваны замежны грамадзянін Л. Гэтая асоба з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат аказала ўзброены супраціў байцам спецпадраздзялення КДБ, група «А».

Таксама ўчора стала вядома пра вялікую колькасць сілавікоў каля дома старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Туды прыехала міліцыя, службы размінавання з сабакамі. Ніякіх афіцыйных каментароў наконт гэтага не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
11