Людзі паказалі Пуціну новае жытло, якое ім далі замест знішчанага расіянамі.

«Гэта маленькі куточак раю», — сказаў адзін з прысутных.

Жанчына распавяла Пуціну, што моліцца за яго, і падзякавала «за перамогу».

«Мне, як і вам, 70 гадоў, — распавёў яшчэ адзін мужчына, — але вось застаўся без нічога».

«Затое цяпер усё ёсць», — паправілі яго хуценька.

Як сцвярджае расійская прэс-служба, Пуцін прыляцеў у Марыупаль на верталёце і сам быў за стырном машыны, калі ездзіў па горадзе. Рух дзеля яго нібыта не перакрывалі. Кадры, якія паказваюць на відэа, знятыя ў цемры.

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
43
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
14