Блогер і палітвязень Дзмітрый Гарбуноў

Блогер і палітвязень Дзмітрый Гарбуноў

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 17 сакавіка мужчыну асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марыя Аліфярук прызначыла Дзмітрыю адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».

Як паведаміла «Брэсцкая вясна», Дзмітрыя абвінавацілі ў тым, што ён у чэрвені 2021 года пакінуў інтэрнэт-каментар са словам «мудзіла» пад фотаздымкам лідскага міліцыянта Антона Кацілы. Пра Кацілу пісалі, што ён браў удзел у затрыманні Вітольда Ашурка.

Міліцыянт запрасіў 2000 рублёў грашовай кампенсацыі маральнай шкоды.

Таксама Дзмітрый пакінуў каментар у інтэрнэце ў адрас Лукашэнкі ў жніўні 2022 года.

Чытайце:

Адзін толькі ГУБАЗіК штодня праводзіць да 20 вобшукаў у беларусаў

ГУБАЗіК прыйшоў да бацькі аднаго з беларускіх ваяроў ва Украіне. Мужчына заявіў візіцёрам, што згодны з сынам і, калі б мог, сам паехаў бы ваяваць

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
16