Фота: sb.by

Фота: sb.by

Наталля Пінчук, жонка Бяляцкага, прысутнічала ў Осла на ўручэнні Нобелеўскай прэміі міру. Яна сімвалічна прыняла медаль і дыплом, яны пакуль захоўваюцца ў знаёмых.

«Што тычыцца грашовай часткі, то яна не прынята. Яе прыняць можа толькі Алесь, калі выйдзе з-за кратаў. Прэмія будзе чакаць, калі ён апынецца на волі», — патлумачыла Наталля. Прэмія складае каля 330 тысяч еўра для кожнага з трох яе сёлетніх атрымальнікаў (з Бяляцкім яе раздзялілі прадстаўнікі праваабарончых арганізацый «Мемарыял» з Расіі і «Цэнтр грамадзянскіх свабод» з Украіны).

Жонка Алеся Бяляцкага расказала, што непасрэднага кантакту з іншымі лаўрэатамі ў яе няма, але падтрымка Алеся адчуваецца, асабліва ўкраінскім бокам.

«Тое, што Беларусь лічаць краінай-суагрэсарам, пагаршае становішча беларусаў, хоць у гэтай сітуацыі беларусы як народ — без віны вінаватыя. У большасці сваёй яны падтрымліваюць украінцаў, гэта трэба памятаць. Беларусы — не рускія, не маюць імперскіх амбіцый, ім не патрэбна вайна. Трэба аддзяляць пазіцыю ўлад і тое, за каго народ. 24 лютага ў Мінску вывесілі ўкраінскі сцяг. Па цяперашніх законах людзі рызыкавалі жыццём, каб паказаць падтрымку Украіне», — выказалася яна.

Не ўсе лісты Наталлі даходзяць да мужа, а яго — да яе.

«Адвакаты маўчаць, таму што могуць пазбавіцца ліцэнзіі або сесці ў турму. Адзін з адвакатаў Алеся ўжо атрымаў вялікі тэрмін, іншага пазбавілі ліцэнзіі», — дадала яна.

Чытайце таксама:

«Было 17 варыянтаў нобелеўскай лекцыі». Вялікае інтэрв'ю Наталлі Пінчук аб прэміі і каханні

«Дабро і праўда павінны ўмець абараняць сябе». Нобелеўская прамова Алеся Бяляцкага ПОЎНЫ ТЭКСТ

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
10
Абуральна
21