Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Этап Кубка свету па фехтаванні на рапірах сярод жанчын павінен быў прайсці ў маі ў горадзе Таўбербішафсхайм. Але не пройдзе.

«Дыскусіі апошніх некалькіх дзён пасля пастановы Кангрэса FIE зноў дазволіць удзел Расіі і Беларусі выклікалі гарачыя дыскусіі як унутры краіны, так і за яе межамі», — растлумачыла кіраўніца Федэрацыі фехтавання Германіі Клаўдыя Бокель.

«Мы хочам паслаць выразны сігнал, што мы аддалі б перавагу іншаму выніку і што мы ўсё яшчэ бачым вялікую колькасць адкрытых пытанняў па рэалізацыі, таксама з боку сусветнай федэрацыі, якія робяць немагчымым правядзенне турніру… Як бы нам ні хацелася прадставіць нашых найлепшых спартсменак нямецкай публіцы і даць ім магчымасць выкарыстоўваць дамашнюю перавагу на шляху да Алімпійскіх гульняў у Парыжы, абставіны не дазваляюць прыняць іншае рашэнне».

10 сакавіка на пазачарговым кангрэсе Міжнароднай федэрацыі фехтавання было прынятае рашэнне дазволіць спартсменам з Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у спаборніцтвах пад эгідай федэрацыі. За рашэнне прагаласавала 89 чалавек, супраць — 46.

У Міжнароднай федэрацыі фехтавання традыцыйна моцныя расійскія ўплывы, шмат гадоў яе ўзначальваў вядомы расійскі алігарх Алішэр Усманаў.

Чытайце таксама:

Вялікабрытанія поўная рашучасці не дапусціць удзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў у Алімпіядзе

Міжнародная федэрацыя фехтавання ўхваліла вяртанне спартсменаў з Беларусі да ўдзелу ў спаборніцтвах

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0