Фота: Радыё Рацыя

Фота: Радыё Рацыя

Ваяводскі адміністрацыйны суд 16 сакавіка разгледзеў скаргу, пададзеную жыхаркай гэтай вуліцы. На перайменаванай частцы вуліцы, апрача кварталаў і ўстаноў, знаходзіцца консульства Рэспублікі Беларусь, і менавіта гэта падштурхнула да перайменавання менавіта гэтага аб'екта.

Жыхарка выказала сумнеў адносна правільнасці выканання ўсіх працэдур пры прыняцці гэтага рашэння і запатрабавала, каб яно было адмененае. І яна была такая не адна — пратэст адносна рашэння гарадской рады падпісалі яшчэ больш за 60 жыхароў шматкватэрных дамоў на гэтай вуліцы.

Разгледзеўшы скаргу, суд палічыў істотным дапушчанае беластоцкімі ўладамі парушэнне заканадаўства, звярнуўшы ўвагу перш за ўсё на недахопы ў змесце абгрунтавання гэтай пастановы.

Вуліца Электрычная знаходзіцца ў самым цэнтры Беластока. Назва гэтая — даўняя, яе можна знайсці на картах горада 1935 года.

Фундацыя Tutaka ад імя беларусаў, якія жывуць у горадзе, у мінулым годзе звярнулася да гарадскіх уладаў з просьбай змяніць назву яе часткі, ад вуліцы Варшаўскай да Яна Клеменса Браніцкага. Прэзідэнт горада вынёс праект пастановы на пасяджэнне рады і яна была ўхваленая большасцю галасоў: «за» прагаласавалі васемнаццаць чалавек, «супраць» — трое, сем — устрымаліся. Але, як аказалася, аформлена ўсё было няправільна.

Чытайце таксама:

У Чарнігаве перайменавалі 37 вуліц і завулкаў, назвы якіх звязаныя з Расіяй і Беларуссю

Праспект Перамогі ў Кіеве цяпер будзе Берасцейскім

У Кіеве з'явілася вуліца Кастуся Каліноўскага

Клас
2
Панылы сорам
13
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
20
Абуральна
11