Анджэй Дуда (справа) з Пэтрам Паўлам
Чатырма першымі знішчальнікамі Польшча абмяжоўвацца не збіраецца, іншыя самалёты таксама рыхтуюцца да адпраўкі.
«Астатнія самалёты цяпер праходзяць сэрвіснае абслугоўванне, будуць падрыхтаваныя і будуць паспяхова перададзеныя», — заявіў польскі прэзідэнт.
Польшча мае ў запасе больш за 10 МіГ-29, яны цяпер функцыянуюць у сістэме польскай супрацьпаветранай абароны. Гэта «апошнія гады іх функцыянавання», але ўсе машыны ў працоўным стане.
Раней польскія ўлады паведамлялі, што ўжо перадалі Украіне запчасткі для знішчальнікаў МіГ-29.
Чытайце таксама:
Польшча гатовая перадаць Украіне партыю МіГ-29 у найбліжэйшыя тыдні. Яе падтрымаюць іншыя краіны
Гаўбіца RCH 155 — новая нямецкая зброя, якую першай атрымае Украіна
Чаму расійская авіяцыя так слаба праявіла сябе ва Украіне: пяць памылак Пуціна





