Журналіст падкрэсліў, што гаворка ідзе менавіта пра агляд Саакашвілі, а не пра яго перавод у іншую лякарню ці яшчэ кудысьці.

На мінулым тыдні былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, зняволены і пераведзены ў шпіталь, заявіў, што знаходзіцца «ў блізкім да смерці» стане. 

«Спачатку я важыў 120 кілаграмаў, цяпер 64, калі стане менш за 60, лекары прагназуюць поліорганную недастатковасць», — сказаў экс-прэзідэнт Грузіі. Ён дадаў, што пастаянна адчувае боль.

«Я ўвесь час ляжу ў ложку, у мяне развальваюцца косці, і гэта выклікае невыносны боль», — сказаў Саакашвілі.

У мінулым месяцы апеляцыйны суд разгледзеў заяву незалежнага эксперта пра тое, што Саакашвілі нібыта быў атручаны ў турме. Улады Грузіі адмаўляюць такую магчымасць і не дазваляюць перадаць яго на лячэнне ў Еўропу. 

Улады адмаўляюць былому прэзідэнту ў памілаванні. 

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
10
Абуральна
5