Калі працоўны дзень пачынаецца з 8:00, а работнік прыходзіць у 7:40, то ніякай перапрацоўкі ў яго няма. А вось спазненні ўлічваюцца, тлумачаць спецыялісты. Да таго ж, «больш ранні прыход на працу не дае работніку права сысці раней».

«Сыход з працы раней устаноўленага часу яе заканчэння — парушэнне працоўнай дысцыпліны (дысцыплінарная правіна)», — паведамілі ў Дэпартаменце. Наймальнік не абавязаны аплачваць працу за межамі працоўнага часу работніка, калі яна праведзеная па ініцыятыве работніка без ведама наймальніка. Больш за тое, калі з улікам устаноўленага рэжыму працы супрацоўнік фактычна адпрацуе меншую колькасць часу, наймальнік мае права не аплачваць неадпрацаваны час.

«Нельга спазняцца на працу, нават калі потым вы сыходзіце пазней», — рэзюмавалі ў ведамстве.

Чытайце таксама:

Ніякай бяссонніцы: прапануем метад, з якім вы можаце заснуць за хвіліну

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3